Менавіта наша гісторыя вызначыла нас такімі, якія мы ёсць зараз. У 2024 годзе ААТ «Белсолад» спаўняецца 35 гадоў. Мы з
гонарам успамінаем ключавыя этапы развіцця нашага прадпрыемства – ад Іванаўскага соладавага завода да ўнікальнага
вытворцы соладу ў Беларусі.
"Без мінулага няма сучаснасці і будучыні"
У гэты час прымаецца рашэнне аб стварэнні Іванаўскага соладавага завода.
11.04.1977

Будаўніцтва завода доўжылася 8 гадоў. У другім квартале 1989 года соладавы завод уводзіцца ў эксплуатацыю.
1981-1989

Іванаўскі соладавы завод ператвораны ў ААТ "Белсолад".
1995

Рэалізаваны найбуйнейшы праект па рэканструкцыі і мадэрнізацыі соладавай вытворчасці, што дазволіла павялічыць вытворчыя магутнасці з 65 тыс. тон у год да 130 тыс. тон у год.
2009-2010

У склад кампаніі ўваходзіць філіял "Полацкае піва".
07.05.2012

У рамках інвестыцыйнага праекта па пашырэнні наяўнага элеватара выканана будаўніцтва суцэльнаметалічнага элеватара на 100 тыс. тон піваварнага ячменю.
26.12.2012

Рэалізаваны праект па будаўніцтве і ўвядзенні ў эксплуатацыю аддзялення карамельных і каляровых соладаў.
30.09.2015

Выраблена першая партыя пшанічнага соладу.
09.11.2019

Кампаніі спаўняецца 30 гадоў. 30 гадоў станаўлення і паспяховай дзейнасці нашага прадпрыемства.
2019

Прадпрыемства стала лаўрэатам Прэміі Урада за дасягненні ў галіне якасці па выніках 2020 года.
08.06.2021

Асвоены выпуск драбіны соладавай грануляванай.
2023
