Белсолад сёння
Сёння ААТ «Белсолад»
– гэта найбуйнейшы вытворца піваварнага соладу ў Рэспубліцы Беларусь. Вось ужо больш за 30 гадоў кампанія займае трывалыя пазіцыі на рынку соладу, забяспечваючы патрэбы беларускіх і замежных півавараў у высакаякаснай сыравіне.
picture
Каля 60% выпушчанай прадукцыі пастаўляецца на экспарт – у краіны блізкага і далёкага замежжа. З моманту свайго стварэння ААТ «Белсолад» ажыццявіла экспартныя пастаўкі ў больш як 35 краін свету.
Наша кампанія не стаіць на месцы – мы пастаянна развіваемся, ўдасканальваем сваю дзейнасць і пашыраем асартымент прадукцыі. У 2015 годзе асвоена вытворчасць спецыяльных абсмажаных соладаў рознай каляровасці, а ў 2019 годзе – пшанічнага соладу.
Валодаючы ўласнай сыравіннай зонай вырошчвання піваварнага ячменю ў 6 абласцях Беларусі, наша агранамічная служба ў цеснай працы з сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі старанна кантралюе ўсе этапы нарыхтоўкі: ад падрыхтоўкі глебы да збору ўраджаю.
Нашы каштоўнасці
Инвестыцыі ў супрацоўнікаў
На нашым прадпрыемстве надаецца асаблівая ўвага развіццю кадравага патэнцыялу, што ўключае ў сябе навучанне працы, прафесійнае развіццё, клопат пра здароўе, арганізацыя вольнага часу супрацоўнікаў.
Партнёрства
Выбудоўванне доўгатэрміновага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва – гэта адзін з прыярытэтаў нашай кампаніі. У працы з нашымі кліентамі мы заўсёды прытрымліваемся прынцыпаў даверу, сумленнасці і павагі.
Адказнасць
З моманту свайго стварэння наша кампанія зарэкамендавала сябе як надзейнага і добрасумленнага пастаўшчыка. Мы ўсведамляем адказнасць за прынятыя рашэнні і выконваем узятыя на сябе абавязкі.
Лідарства
Мы бесперапынна імкнёмся дасягнуць большага і быць лепшымі ў сваёй сферы. Заставацца вытворцам № 1 у Беларусі і захоўваць сваю нішу на міжнародным рынку.
Кампетэнтнасць
Нашы супрацоўнікі валодаюць неабходнымі ведамі, уменнямі і навыкамі, якія дазваляюць паспяхова вырашаць пастаўленыя задачы.