-
Пасеў, вырошчванне і ўборка ячменюПіваварны ячмень – асаблівая форма вырошчвання яравога ячменю, прызначанага для піваварства. Ураджайнасць піваварнага ячменю залежыць ад шэрагу ўмоў: глебы, вільгаці, цяпла, ужытых тэхналогій і інш. Большая частка ячменю, што перапрацоўваецца на нашай саладоўні, вырошчваецца на тэрыторыі Беларусі. Пасля наступлення поўнай спеласці зерня пачынаецца ўборка ўраджаю. Пры паступленні на саладоўню ячмень праходзіць стадыі першаснай ачысткі, другаснай ачысткі і сартавання – непасрэдна перад выкарыстаннем у вытворчасці. Мы выкарыстоўваем толькі найлепшыя піваварныя гатункі беларускай і еўрапейскай селекцыі.
-
ЗамочваннеУ працэсе замочвання ячмень старанна прамываецца, дэзінфікуецца і змяшчаецца ў замочныя чаны. Замочванне выконваецца пнеўматычным спосабам, гэта значыць прыкладна 30% часу замочвання ячмень знаходзіцца пад вадой і 70% часу адбываюцца паветраныя паўзы. У працэсе замочвання ячмень часткова прарастае і назапашвае неабходныя ферменты. Замочванне заканчваецца, калі зерне дасягае ўзроўню вільготнасці, дастатковага для раўнамернага расшчаплення крухмалу і бялкоў.
-
ПрарошчваннеЯчмень працягвае прарастаць у памяшканнях, якія называюцца саладоўнямі. У працэсе прарошчвання ферменты пачынаюць ператвараць крухмал ў растваральны цукар, а бялкі – у растваральныя злучэнні, што дазволіць піваварам запусціць працэс закісання і атрымаць алкаголь. Асноўнымі фактарамі, якія ўплываюць на прарошчванне, з'яўляюцца тэмпература, вільготнасць, наяўнасць кіслароду і час прарошчвання. Для падтрымання тэмпературы і вільготнасці ў слоі зерня служаць сістэмы кандыцыянавання паветра.
-
СушкаКаб спыніць далейшае прарастанне зялёнага соладу і ферментацыю, яго высушваюць. У працэсе сушкі прадугледжваецца зніжэнне ўзроўню вільготнасці з 45% да 5%. Менавіта на этапе сушкі солад набывае характэрны водар, смак і колер, перадаючы гэтыя якасці піву. Высушаны солад транспартуецца далей у аддзяленне росткаадбіўкі. Пасля аддзялення расткоў, якія могуць дадаць горычы піву, солад адпраўляецца ў сіласы на захоўванне.
-
АдгрузкаПасля адлежкі солад паліруецца, ачышчаецца і адгружаецца ў адрас нашых пакупнікоў. Адгрузка соладу ажыццяўляецца аўтамабільным, чыгуначным і марскім транспартам. Тып адгрузкі залежыць ад пераваг спажыўцоў: насыпам, насыпам у лайнер-бэгах, мяшках (светлы, цёмны Венскі, карамельны, пшанічны – 40 кг, пражаны – 35 кг) і біг-бэгах (500 кг). Па папярэднім узгадненні магчыма фасоўка ў мяшкі па 25 кг і 50 кг.